Для сотрудников и студентов
- Сотрудникам
- Студентам
- Выпускникам
- Поступающим
- Услуги
Доктар біялагічных навук, прафесар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Віталь Нікандраў: «Калі нарэшце вучоны ўзбіраецца на вяршыню, то бачыць містыкаў, якія стаяць там вякамі».
У няпоўныя трыццаць гадоў малады вучоны ўзначаліў лабараторыю прыкладной энзімалогіі НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Там разам з калегамі распрацоўваў «Цэліазу», прызначаную для лячэння трамбозу ў чалавека. За дзевяць гадоў навукоўцы давялі справу да маштабнага выпуску ўнікальнага медпрэпарата. Такога поспеху не дасягнулі ні ў адной рэспубліцы былой вялікай краіны.
Вучоны падрыхтаваў і абараніў доктарскую дысертацыю і стаў працаваць у Інстытуце фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук.
Яшчэ ў 1980-я ён прадказаў наяўнасць гістыдзінаспартатных пратэіназ. Толькі праз два дзесяцігоддзі яны былі выяўлены амерыканскімі даследчыкамі. У арсенале прафесара амаль шэсцьсот навуковых работ, больш за палову сотні вынаходніцтваў. Падрыхтаваў дзевяць кандыдатаў навук.
Віталь Мікалаевіч прымае актыўны ўдзел у дзейнасці навуковых і грамадскіх арганізацый краіны і замежжа. Ганаровы прафесар Беларускай дзяржакадэміі ветэрынарнай медыцыны, узнагароджаны нагрудным знакам «Вынаходнік СССР», дыпломам І ступені ВДНГ БССР, спецыяльнай прэміяй, медалямі і граматамі Нацыянальнай акадэміі навук, граматамі і дыпломамі Міністэрства аховы здароўя, Палескага дзяржуніверсітэта і Беларускага дзяржпедуніверсітэта імя Максіма Танка, грамадскіх арганізацый. У 2006 годзе за плённую навуковую дзейнасць удастоены Прэзідэнтам персанальнай надбаўкі.
Читать далее: sb.by