Для сотрудников и студентов
- Сотрудникам
- Студентам
- Выпускникам
- Поступающим
- Услуги
Іван Фёдаравіч Штэйнер – шырока вядомы даследчык гісторыі і тэорыі літаратуры, літаратурны крытык, пісьменнік, краязнавец, ураджэнец палескага краю. Ён – загадчык кафедры беларускай літаратуры ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”, доктар філалагічных навук, прафесар. Галоўным напрамкам яго дзейнасці з’яўляеццца даследаванне беларускай літаратуры ў славянскім і агульначалавечым кантэксце, класічнай літаратуры ў эпоху глабалізацыі і яе перспектыў у гэтым зменлівым сусвеце. Даследчык мае звыш 300 навуковых прац, з’яўляецца аўтарам шэрагу манаграфій, суаўтарам зборнікаў рэгіянальнага фальклору. Іван Фёдаравіч Штэйнер выдаў такія кнігі як “Крыніцы”, “Універсітэт літаратурны”, “Мазыр літаратурны”, “Речица лирическая”, “А прекрасней Речицы места не найти” і іншыя. Як пісьменнік ён выступае пад літаратурным псеўданімам Іван Прылуцкі. Сярод яго твораў – п’есы "Мудрости зачало и конець... " або Спакушэнне Скарыны, “Кот на лаўрах”, “Шлюб па прымусу” і іншыя.
Сустрэча са студэнтамі другога курса спецыяльнасці ”Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (па накірунках)“ (група 21 ЛМК-1) праходзіла ў межах семінара “Сучасная беларуская літаратура”. Іван Фёдаравіч расказаў будучым перакладчыкам аб значэнні слова ў жыцці чалавека, звярнуў увагу на месца, якое займае менавіта мастацкае слова ў душы кожнага, распавёў аб тых складаных працэсах, што адбываюцца ў літаратуры сёння. Закранулі тэмы, якія хвалююць паэтаў і празаікаў, тэмы, якія прыцягваюць увагу найбольшай колькасці чытачоў, і тэмы, якія б хацелі бачыць у мастацкіх творах маладыя беларусы.
Студэнты мелі магчымасць задаць свае пытанні беларускаму вучонаму, чым і скарысталіся. Моладзь цікавіла, у якія выданні для наступнай публікацыі можна адпраўляць уласныя вершы, якімі якасцямі павінны валодаць аўтары, ці дастаткова для шырокага прызнання толькі талента і іншыя.
У час семінара Іван Фёдаравіч прэзентаваў уласныя выданні, адно з якіх – кнігу “Похвала слову уходящему: познавательно-занимательное эссе о судьбах литературы” – перадаў у падарунак бібліятэцы Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Прачытаць дадзеную працу мае магчымасць кожны наведвальнік універсітэцкай бібліятэкі.