Для сотрудников и студентов
- Сотрудникам
- Студентам
- Выпускникам
- Поступающим
- Услуги
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус №1) экспануецца кніжная выстава «Родная мова – бясцэнная спадчына».
Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.
Запрашаем усіх жадаючых!
Дынаміка літаратурнай нормы сучаснай беларускай мовы [Текст] / Н. П. Еўсіевіч [и др.]; Нацыянальная Акадэмія Навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Філіял "Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і янкі Купалы". - Мінск: Беларуская навука, 2015. - 440 с. Манаграфія прысвечана аналізу змен і заканамернасцей пісьмовай беларускай мовы на рубяжы ХХ-ХХІ стст. У даследаванні абагульнены асаблівасці сучаснага слоўнікавага складу, прадстаўлены новы лексічны матэрыял, які актыўна выкарыстоўваецца ў СМІ. Прадстаўлена сістэмнае суаднясенне кадыфікаваных словазмяняльных, слова-ўтваральных, сінтаксічных норм і моўнай практыкі.
|
|
Кароткі гістарычны слоўнік беларускай мовы [Текст] / Нацыянальная Акадэмія Навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Філіял "Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і янкі Купалы"; сост. А. М. Булыка. - Мінск : Беларуская навука, 2015. - 1038 с. Даецца тлумачэнне i словаўтваральная характарыстыка лексікi беларускай лiтаратурнай мовы XIV – XVIII ст.ст.
|
|
Беларуская мова і мовазнаўства: XIX стагоддзе [Текст]: манаграфія / І. А. Гапоненка [и др.] ; рэд. М. Р. Прыгодзіч ; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. - Мінск: БДУ, 2013. – 147с. У манаграфіі аналізуюцца асаблівасці станаўлення і развіцця беларускай літаратурнай мовы ў ХІХ ст. у галіне лексікі, графікі і арфаграфіі, анамастыкі, даследуецца лінгвістычная спадчына П. Шпілеўскага і І. Насовіча.
|
|
Венедзіктаў, С. В. Беларуская мова. Юрыдычная лексіка [Текст]: вучэбны дапаможнік для курсантаў і студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па юрыдычных спецыяльнасцях: дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь / С. В. Венедзіктаў, С. І. Даніленка. - Мінск : Издательство Гревцова, 2013. - 152 с. У вучэбным дапаможнку змешчаны тэарэтычны матэрыял па сх раздзелах курса Беларуская мова. Юрыдычная лекска . Для засваення замацавання тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры малення прапануюцца практычныя заданн, якя маюць выразную прафесйную (юрыдычную) накраванасць. Вучэбны дапаможнк утрымлвае шэраг спецыяльных тэкста юрыдычнай тэматык для перакладу.
|
|
Багамолава, А. М. Стылістыка і культура беларускага маўлення [Текст]: учебное пособие / А. М. Богомолова, Г. К. Семянькова. - Минск: Издательство Гревцова, 2012. – 304 с. У вучэбным дапаможнiку даецца падрабязная характарыстыка функцыянальных стыляў (у тым лiку канфесiйнага) сучаснай беларускай мовы: апiсваюцца падстылi, жанры, лексiчныя, марфалагiчныя, сiнтаксiчныя асаблiвасцi; разглядаюцца камунiкатыўныя якасцi маўлення i сродкi iх рэалiзацыi. Прапануюцца разнастайныя по змесце i мэце практычныя заданнi, накiраваныя на авалоданне i замацаванне тэарэтычнага матэрыялу курса, удасканаленне ўменняў выкарыстоўваць атрыманыя веды пры аналiзе моўных з`яў i фактаў. Дапаможнiк змяшчае тэксты розных стыляў для аналiзу, прыкладны парадак лiнгвiстычнага аналiзу тэкстаў, узоры тэкстаў, спiс лiтаратуры.
|
|
Дзятко, Д. В. Беларускае мовазнаўства: дысертацыі па беларускай мове, абароненыя ў Рэспубліцы Беларусь (1990-2011 гг.) [Текст]: навуковы даведнік / Д. В. Дзятко, С. У. Шахоўская; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка". - Мінск: [б. и.], 2011. - 400 с. У даведніку прыводзяцца звесткі пра дысертацыі па беларускай мове, прадстаўленыя на атрыманне вучонай ступені кандыдата або доктара навук і абароненыя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 27 ліпеня 1990 г. па 2011 г. У кожным з артыкулаў падаецца інфармацыя пра тэму даследавання, вучоную ступень, спецыяльнасць, навуковага кансультанта (кіраўніка), установу, у якой падрыхтавана дысертацыя, дату абароны, савет па абароне, апанентаў, мэту дысертацыйнага даследавання.
|
|
Сучасная беларуская арфаграфія [Текст]: акадэмічны даведнік / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Iнстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы; сост.: І. У. Кандраценя, Л. П. Кунцевіч, А. А. Лукашанец. - Минск: АВЕРСЭВ, 2012. - 272 с. У даведніку тлумачацца асноўныя правілы сучаснага беларускага правапісу, уведзеныя ў дзеянне з 1 верасня 2010 года. Даецца тлумачэнне асноўных змен і ўдакладненняў, якія ўнесены ў правапісныя нормы, што дзейнічалі з 1959 года. Кніга таксама змяшчае спісы слоў сучаснай беларускай мовы, у якіх адбыліся змены ў напісанні, а таксама слоў, правапіс якіх можа выклікаць пэўныя цяжкасці.
|