Чароўны Коласа радок

Напярэдадні дня нараджэння Якуба Коласа, у  чытальнай зале бібліятэкі было праведзена мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю паэмы Я. Коласа “Новая зямля” — літаратурная скарбонка “Чароўны Коласа радок”.
У ім прынялі удзел студэнты группы 23БІЯ-1 (куратар Калянчук Таццяна Уладзіміраўна). Узгадваючы біяграфію Я. Коласа бібліятэкар Саковіч Дз.М. падрабязна спынілася на перыядзе жыцця паэта, які быў звязаны з Піншчынай. Пінскае Палессе займае асаблівае месца ў жыцці і творчасці класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Менавіта тут жыў і працаваў амаль на працягу шасці гадоў наш славуты паэт. Яго натхнялі рака Прыпяць, лясы, пералескі, раўніны і забытыя Богам палескія вёсачкі. Тут, сярод простых палешукоў, ён знаходзіў выявы сваіх літаратурных герояў, напісаў першыя раздзелы вялікага, непаўторнага твора — паэмы “Новая зямля”. Мерапрыемства суправаджалася прэзентацыяй. Прысутныя праслухалі песню “Мой родны кут”. Гэтыя  радкі з твора ведае кожны беларус, дзякуючы кампазітару Ігару Лучанку і ансамблю “Песняры”. Ярошчык Руслана, Бублевіч Марыя, Каліховіч Глеб, Труш Ангеліна, Грышкевіч Ганна, Кузуб Анастасія агучылі урыўкі з паэмы. Напрыканцы сустрэчы студэнты стварылі сваю імправізаваную кнігу “Новая зямля”.
Глыбокі сімвалічны змест, самабытная паэтычнасць і актуальнасць тэматыкі робяць паэму сапраўднай энцыклапедыяй беларускага побыту, свят, нацыянальнай кухні і традыцый простага народа. Тут радасці і нягоды працаўніка, непаўторная прыгажосць роднай прыроды, светлы і паэтычны свет сельскай дзятвы. Нездарма “Новую зямлю” называюць нацыянальным паэтычным эпасам і брэндам краіны.