Для сотрудников и студентов
- Сотрудникам
- Студентам
- Выпускникам
- Поступающим
- Услуги
Ліцэй Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта — выбар дасведчаных навучэнцаў. Чаму выпускнікам 9-х класаў варта прыйсці менавіта сюды, даведалася карэспандэнт “Настаўніцкай газеты”.
Ліцэй — сучасная адукацыйная прастора, якая мае інавацыйны патэнцыял, перспектыўныя тэхналогіі і методыкі выкладання вучэбных прадметаў.
— Навучэнцы ліцэя інтэграваны ва ўніверсітэцкае асяроддзе, і гэта мы вельмі цэнім. Юнакі і дзяўчаты, праходзячы навучанне па школьнай праграме, займаюцца ў сучасных кабінетах і лабараторыях
ПалесДУ, удзельнічаць у шматлікіх універсітэцкіх мерапрыемствах нароўні са студэнтамі. Гэта дазваляе ім у будучыні свядома выбіраць прафесію. У ліцэі пануе сяброўская атмасфера, а навучэнцы могуць праявіць сябе не толькі ў вучобе, але і ў творчасці, спорце, грамадскім і навуковым жыцці. Нашы дзеці імкнуцца паспяваць усюды, бо працуюць на вынік і на сваю будучыню, — падкрэсліла Ірына Міхайлаўна.