Для сотрудников и студентов
- Сотрудникам
- Студентам
- Выпускникам
- Поступающим
- Услуги
“Палеская ластаўка”, “Палесся мілае дзіця”, “палеская летуценніца” – так назвалі ў нашай літаратуры Яўгенію Янішчыц, якой, на вялікі жаль, было суджана пражыць усяго сорак гадоў. Але за сваё кароткае жыццё Яўгенія Янішчыц пакінула значны след у беларускай літаратуры. Яна з’яўляецца аўтарам шасці кніг лірыкі, яркай і таленавітай прадаўжальніцай традыцый нацыянальнай паэзіі.
“Палеская ластаўка” – менавіта так называлася мерапрыемства, якое прайшло ў чытальнай зале бібліятэкі вучэбнага корпуса № 3 21 лістапада і было прымеркавана да дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц. У бібліятэку былі запрошаны ліцэісты, навучэнцы 10 “Б” класа і іх класны кіраўнік Кісель Людміла Мікалаеўна. Падчас сустрэчы вядучыя Завацкая Кацярына і Коласава Маргарыта расказалі пра жыццёвыя шляхі і творчую непаўторнасць “палескай ластаўкі”, якая лёгкакрыла ўляцела ў беларускую паэзію і пакінула пасля сябе цудоўныя радкі і непарушную памяць. Яўгенію Янішчыц называлі беларускай Ахматавай. Святочную атмасферу стваралі мілагучная і пяшчотная беларуская народная музыка, відэа і ўрыўкі з дакументальных фільмаў. Гучаў пранікнёны верш ў выкананні самой Яўгеніі Янішчыц.
Вучні: Яснюк Ксенія, Жарко Ірына, Федковіч Дар’я, Кавалевіч Караліна, Малышчыцкая Дар’я, Цярэшка Раман з вялікім задавальненнем чыталі загаддзя падрыхтаваныя лірычныя радкі Яўгеніі Янішчыц аб каханні, мацярынстве, радзіме, родным доме, прыродзе… Мерапрыемства суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй, прапанаваныя відэаролікі пазнаёмілі юнакоў і дзяўчат з малой радзімай юбіляркі, успамінамі аб ёй.
Звярнуцца да творчай спадчыны нашай славутай паэтэсы запрашала кніжная выстава “Ластаўка беларускай паэзіі”. Завяршэннем свята стала віктарына па жыццю і творчасці Яўгеніі Янішчыц, падчас якой навучэнцы паказалі, наколькі добра яны ведаюць жыццё і творчасць паэткі. Выходзячы з бібліятэкі, вучні радаваліся, што ім будзе значна лягчэй вывучаць вершы Яўгеніі Янішчыц, бо дзякуючы мерапрыемству зразумелі светапогляд паэтэсы.