“Быў. Ёсць. Буду.” Уладзіміру Караткевічу – 85!

26 лістапада ў дыска-зале інтэрната №5 адбыўся літаратурны вечар “Быў. Ёсць. Буду”, прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.
Яго імя дорага любому беларусу, як імя пісьменніка, які прымусіў ўсвядоміць значэнне найбагатай гісторыі Беларусі, вывучаць яе, ганарыцца ёю.
Уладзімір Караткевіч быў стваральнікам беларускага гістарычнага рамана, першым беларускім пісьменнікам, якія звярнуліся да жанру гістарычнага дэтэктыва.
За раман “Чорны замак Альшанскi” ён удастоены Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа. З’яўляецца лаўрэатам Літаратурнай прэміі БССР імя Івана Мележа за раман “Нельга забыць”, адзначаны ордэнам Дружбы народаў.
Творы аўтара адрозніваюцца яркімі вобразамі, захапляльным дынамічным сюжэтам. За майстэрства напісання і глыбіню праграмнымі для вывучэння ў школе сталі “Каласы пад сярпом тваiм”, “Дзiкае паляванне караля Стаха”, “Хрыстос прызямліўся ў Гароднi”, “Сiвая легенда”. Многія творы Уладзіміра Караткевіча атрымалі другое жыццё ў кінематографе.
У выкананні ліцэістаў пранікнёна і пяшчотна прагучалі некаторыя вершы Уладзіміра Сямёнавіча. Вечар атрымаўся шчырым і цёплым. На вечарыне прысутнічалі супрацоўнікі універсітэта, выкладчыкі, ліцэісты, студэнты. Правяла вечар бібліятэкар 2 катэгорыі Дубойская Таццяна Мікалаеўна.