Міжнародны дзень роднай мовы святкавалі ў ліцэі

У ліцэі стала добрай традыцыяй штогод святкаваць Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень – яшчэ адна магчымасць нагадаць словы Якуба Коласа: «Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову». 
Вучні 11 класаў ліцэя прынялі ўдзел у рэспубліканскай дыктоўцы «Беларусь – краіна-мара». Сёлетняя рэспубліканская дыктоўка, прымеркаваная да Года міру і стваральнай працы, адначасова сабрала тысячы ўдзельнікаў, якія змаглі далучыцца да мерапрыемства анлайн. 
На працягу дня вучні 10-11 классаў прынялі ўдзел у конкурснай праграме «Фэст», віктарынах «Знаўцы беларускага фальклору», «Пагуляем у роднае слова», конкурсе «Пераканай мяне».
Удзельнікі дыктоўкі, конкурсаў і віктарын прадэманстравалі свае веды па беларускай мове і літаратуры, па гісторыі Беларусі.
Дзень прайшоў у добразычлівай атмасферы!