Для сотрудников и студентов
- Сотрудникам
- Студентам
- Выпускникам
- Поступающим
- Услуги
Калі ты думаеш аб лёсе сваёй мовы – значыць, не ўсё яшчэ страчана. Калі ты чуеш яе – ці то сучасную літаратурную, ці змешаную “трасянку”, або мясцовую дыялектную – ведай, што гэта ўсё яна – наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. І не падчарка яна тут, а паказвае на спрадвечнасць беларусаў на сваёй зямлі. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнана як роўная сярод іншых моў свету.
21 лютага , у Міжнародны дзень роднай мовы, у ліцэі прайшлі мерапрыемствы, падрыхтаваныя вучнямі 10 “В” класа разам з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Магер Н.У. Сонечнае надвор’е дадало бадзёрага настрою і актыўнасці ўдзельнікам свята! Апранутыя ў нацыянальныя строі вучні-валанцёры правялі некалькі акцый: “Размаўляй з намі па-беларуску” (на пытанні па беларускай мове, літаратуры і гісторыі Беларусі трэба было адказаць па-беларуску), “Папацей, грамацей!” (успомніўшы правілы па арфаграфіі беларускай мовы, у прапанаваных сказах неабходна было ўставіць прапушчаныя літары), “Збяры прыказку” (з прапанаваных слоў скласці прыказку), “Любімыя словы”(складалі плакат, на якім кожны мог напісаць сваё улюбёнае беларускае слова), “Вершы ў кішэні” (за ўдзел ва ўсіх папярэдніх акцыях валанцёры дарылі аркуш з вершаванымі радкамі пра беларускую мову славутых мастакоў роднага слова). Напярэдадні свята ліцэісты атрымалі заданне перакласці на беларускую мову ўрывак з вядомага мультфільма “Трое из Простоквашино”. Што атрымалася, можна было ўбачыць і пачуць у час вялікага перапынку у вестыбюлі вучэбнага корпуса №2.