Музычны марафон “Беларусі ў любві пакланюся”

Музычны марафон “Беларусі ў любві пакланюся”, па творах Я. Купалы і Я. Коласа, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння вялікікх беларускіх класікаў. У кожнага народа ёсць паэты, веліч і значэнне якіх узрастаюць ад пакалення да пакалення. У  нас, беларусаў, - гэта Якуб Колас і Янка Купала. Сваімі творамі яны узнялі беларускую літаратуру на сусветны ўзровень, выявілі незвычайную сілу і творчую моц беларускага слова.
18 кастрычніка ў інтэрнаце №5 быў арганізаваны музычны марафон, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння славутых майстроў паэтычнага слова Якуба Коласа і Янкі Купалы.
У ходзе мерапрыемства студэнты перагарнулі старонкі творчасці беларускіх песняроў. І даказалі, што як бы імкліва ні беглі гады, колькі б часу ні прайшло, заўсёды будуць жыць у памяці нашай Янка Купала і Якуб Колас – выдатныя пісьменнікі, без якіх немагчыма ўявіць беларускую літаратуру.