Для сотрудников и студентов
- Сотрудникам
- Студентам
- Выпускникам
- Поступающим
- Услуги
У ліцэі стала добрай традыцыяй штогод святкаваць Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень – яшчэ адна магчымасць нагадаць словы Францішака Багушэвіча: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!»
На працягу дня арганізатары свята, вучні 10 «В» класа, запрашалі ўсіх ліцэістаў прымаць удзел у конкурсах «Знайдзі свайго бусла», «Знаўцы беларускага фальклору», «Пераканай мяне», «Літаратурная крыжаванка» і іншых. Найбольш парадавала ліцэістаў літаратурнае віншаванне «Добры дзень у хату!»
Музычнае суправаджэнне перапынкаў сучаснымі і фальклорнымі кампазіцыямі на беларускай мове падтрымлівала добры настрой ліцэістаў і настаўнікаў.
На працягу дня прадстаўнікі 10-11 класаў прынялі ўдзел у віктарыне «Пагуляем у роднае слова». Удзельнікі віктарыны прадэманстравалі высокі узровень ведаў па беларускай мове і літаратуры, па гісторыі Беларусі. Па выніках удзелу ў віктарыне найбольшую колькасць балаў набралі вучні 11 «А» кл. (41 б.), 11 «Б» кл. (40 б.) і 10 «А» кл. (35 б.).
Падрыхтавалі і правялі святочныя мерапрыемствы вучні 10 «В» класа разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Дзянісавай І.М.