Опубликовано вт, 2015-05-12 15:12 пользователем ovrsm
9 мая на ваенны парад і ўрачыстае шэсце ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, кіраўніцтва і грамадскасці горада сабраліся тысячы пінчукоў і гасцей сталіцы Палесся. Узельнічалі ў мерапрыемствах і прадстаўнікі Палесскага універсітэта. Па існуючай традыцыі ваенны парад, прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі, адбыўся на плошчы Леніна.
Насля заканчэння ваеннага парада адбылося шэсце да Мемарыяльнага комплекса вызваліцелям Пінска і ўскладанне кветак да Вечнага агню, які прывезлі ў наш горад з Мемарыяльнага комплекса “Брэсцкая крэпасць-герой” напярэдадні свята.
Таксама ўсе жадаючыя змаглі паглядзець таварыскую хакейную гульню паміж камандамі Палескага ўніверсітэта і зборнай горада Баранавічы, якая адбылася на лядовай арэне спартыўнага комплекса ПалесДУ.
А ліцэісты і студэнты Палескага ўніверсітэта Ўладіслаў Дубоўскі, Павел Калюта, Ілля Катаў і Уладзіслаў Шкіль прынялі ўдзел у мерапрыемстве "Водная калона".