Тыдзень роднай мовы

“Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара”. (Пімен Панчанка.)

 

Паведамленні ў межах літаратурнай гасцёўні  “Пад небам блакітным…” з нагоды Тыдня роднай мовы падрыхтавалі студэнты першага курса факультэта эканомікі і фінансаў і інжынернага факультэта (гр. 22ФіК-1, гр. 22ІТ-1, гр. 22ІТ-2).

У паведамленнях моладзь адзначыла, што мова неабходна кожнаму, што яна выконвае не толькі камунікацыйную функцыю ў грамадстве, але і шмат іншых: праз мову пазнаём свет, спасцігаем гісторыю беларускай зямлі, далучаемся да культуры свайго народа.  Дзяўчаты і юнакі падзяліліся сваімі думкамі адносна таго, якое месца ў жыцці асобнага чавека, сям’і, народа і краіны займае родная мова.

“Мова – гэта багацце нацыі, якое ні ў якім разе нельга страціць. І калі з зямлі знікае мова, дык і народ знікае таксама”, – напісаў студэнт гр. 22ІТ-2 Станіслаў Гуськоў.

“Наша родная мова фарміравалася шмат стагоддзяў. Яшчэ нашы продкі карысталіся гэтай жа мовай. Калі так падумаць, наша мова прайшла вялікі і цяжкі шлях, каб мы ёю карысталіся і паважалі яе гісторыю”, – дадаў студэнт гр. 22ІТ-1 Данііл Гопта.

“Мы павінны вывучаць сваю мову, бо гэта наша родная мова, мова вялікай дзяржавы”, – падкрэсліў студэнт гр. 22ІТ-2 Уладзімір Вандзіч.

Дацэнт кафедры міжкультурных камунікацый Наталля Мікалаеўна Базар аб’яднала паведамленні ў зборнік студэнцкіх выказванняў “Мова і я”. Урыўкі з прац студэнтаў можна прачытаць на фотаздымках.