Конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства “Каралева Вясна - 2015” адбыўся 4 сакавіка. Ён праводзіцца з мэтай стварэння ўмоў для ўключэння студэнцкай моладзі ў сацыяльнае, культурнае жыццё грамадства, выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі, арганізацыі вольнага часу студэнтаў, выхавання эстэтычнага густу і фарміравання пачуцця цудоўнага. У конкурсе прымаюць удзел дзяўчаты – студэнты дзённай формы навучання. Крытэрыямі адбору ўдзельніц конкура з’яўляюцца: сцэнічная культура, камунікабельнасць, веданне этыкету, пачуццё гумару, грацыя, знешнія дадзеныя, інтэтектуальныя і творчыя здольнасці, артыстычнае майстэрства, удзел у маладзёжных праектах і праграмах вядучых маладзёжных арганізацый. Конкурс ужо стаў традыцыйным – фэст праводзіцца кожны год напярэдадні Міжнароднага жаночага дня 8 сакавіка.
Вясновы настрой, падагрэты адлігай, - гэта менавіта тое, што трэба пасля халоднай зімы. Але не толькі пачатак вясны ўзрушыў юнакоў і дзяўчат універсітэта, нашы студэнты былі зачараваны прыгажунямі-канкурсанткамі, якія ў гэты вясновы вечар спрачаліся на сцэне актавай залы трэцяга корпуса Палескага універсітэта за тытул “Каралева Вясна - 2015”!
Прадстаўляем нашых прыгажунь:
1. Яна Малашка. 18 год. Добрая, шчодрая, мэтанакіраваная. Любімая страва – мяса па-французкі. Любіць плаваць з дэльфінамі.
2. Алена Зіновік. 20 год. Любіць дзяцей, сяброў і салодкае. Лічыць, штогалоўнае ў жыцці – сям’я і дзеці.
3. Лілія Емяльянава. 18 год. Вельмі эмацыйная, лунае ў аблоках, але гэта не перашкаджае ёй быць моцнай і рашучай. Піша вершы.
4. Кацярына Енюшава. 18 год. Вясёлая і таварыская. Любіць экстрэмальныя віды спорту. Яе дэвіз: “Жыццё задыхаецца без мэты!”.
5. Тамара Свідэрская. 18 год. У мінулым - філолаг, у будычыні - эканаміст. З-за гэтага пералічваючы здачу ў краме правярае яшчэ арфаграфію і пунктуацыю.
6. Дар’я Янучык. 17 год. Скончыла музычную школу па класе скрыпкі. Любіць вязаць, шыць, вышываць, гатаваць, паесці і паспаць.
7. Карына Качан. 19 год. Камунікабельная, актыўная, любіць новыя знаёмствы і новыя пачуцці. Прытрымліваецца прынцыпа: “Тры рэчы ніколі не вернуцца – час, слова і магчымасць”.
Канкурсанткі прайшлі праз чатыры конкурсы (візітоўка, цікавы аповед з асабістага жыцця, выступ у адным з відаў мастацтва, дэманстрацыя калекцыі шлюбных сукенак). У зале прысутнічала пераможца конкурса “Каралева Вясна - 2014” Вікторыя Гоман, яна пвінна была перадаць карону Каралевы лепшай з удзельніц нашага конкурса. А дапамагалі ёй у гэтым чальцы журы:
• Старшыня журы, Першы сакратар Брэсцкага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання БРСМ – Віктар Сяргеевіч Іваноў.
• Прарэктар па выхаваўчай рабоце, доктар філасофскіх навук – Святлана Мікалаеўна Сакалова.
• Другі сакратар Брэсцкага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання БРСМ – Лугаўскі Мікалай Васільевіч.
• Першы сакратар Пінскага гарадскога камітэта грамадскага аб’яднання БРСМ – Калодзіч Ганна Віктараўна.
• Старшыня Пінскага гаркома прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў – Вярэніч Наталля Канстанцінаўна.
• Дырэктар шлюбнага салона “Ева” – Вольга Віктараўна Якімчук.
• Дырэктар цырульні “Дэвора” – Ларыса Аляксандраўна Баравік.
• Дырэктар гандлёвага аб’екта “Чэмпіён” – Наталля Мікалаеўна Лецко.
• Намеснік кіраўніка ЦФК і С ПалесДУ – Аляксандар Антонавіч Скарына.
Шаноўнамі гасцямі конкурса былі:
• Рэктар Палескага дзяржаўнага універсітэта, доктар эканамічных навук, прафесар Канстанцін Канстанцінавіч Шыбека.
• Прарэктар па навуковай рабоце, доктар медыцынскіх навук, прафесар Мікалай Генрыхавіч Кручынскі.
• Прарэктар па вучэбнай рабоце, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Святлана Пятроўна Вяртай.
• Ветэран ВАВ, ганаровы грамадзянін горада Пінска Барыс Аляксандравіч Благавідаў.
Сапраўдны вясновы настрой дарылі не толькі дзяучыны, якія ўдзельнічалі ў конкурсе, але і спевакі, артысты, музыкі, танцоры і ўжо любімыя гледачамі творчыя калектывы нашага ўніверсітэта.
Свята маладосці і прыгажосці завяршылася перамогай студэнткі 2 курса эканамічнага факультэта Тамары Свідэрскай, якая прадставіць Палескі універсітэт на абласным этапе конкурса “Каралева Вясна - 2015”! Жадаем нашай прыгажуні перамогі! А ўсіх студэнтаў нашай краіны віншуем з пачаткам вясны!