Для сотрудников и студентов
- Сотрудникам
- Студентам
- Выпускникам
- Поступающим
- Услуги
Палескі дзяржаўны ўніверсітэт — самы малады ў Беларусі, у красавіку яму споўнілася ўсяго толькі 18 гадоў. Аднак, нягледзячы на юны ўзрост, ён прапаноўвае абітурыентам шырокі спектр прафесій. Чаму і як тут вучаць, карэспандэнту “Настаўніцкай газеты” расказаў рэктар універсітэта Валерый Дунай.
Адукацыйны цэнтр Піншчыны
— Валерый Іванавіч, што сабой уяўляе Палескі дзяржуніверсітэт?
— Наш універсітэт — гэта адукацыйны, навуковы, культурны і спартыўны цэнтр палескага рэгіёна. За 18 гадоў зроблена вельмі шмат, аднак наша ўстанова працягвае развівацца. Кіраўніцтва, прафесарска-выкладчыцкі склад, студэнты — усе ўсведамляюць задачы, якія трэба сумесна вырашаць. Я перакананы: рэгіянальны ўніверсітэт не значыць правінцыяльны. Мы вырашаем задачы, актуальныя не толькі для нашага рэгіёна, але і для ўсёй краіны.
Дарэчы, у 2021 годзе ПалесДУ стаў лаўрэатам прэміі ўрада Беларусі за дасягненне значных вынікаў у галіне якасці і канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі, за ўкараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту. У наступныя два гады ПалесДУ заносіўся на Дошку гонару горада Пінска.
Нагадаю, наш універсітэт быў створаны ў 2006 годзе на базе Пінскага вышэйшага банкаўскага каледжа (філіяла БДЭУ) і пад эгідай Нацыянальнага банка Беларусі. Зразумела, што такія напрамкі, як банкаўская справа, эканоміка і фінансы былі ў прыярытэце, адпаведны факультэт паспяхова функцыянуе і сёння. Дарэчы, гэты факультэт, як і ўніверсітэт у цэлым, славіцца сваім прафесарска-выкладчыцкім складам, які рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў. Зараз толькі ў сістэме Нацыянальнага банка працуе каля 100 нашых выпускнікоў. Усе работадаўцы, а гэта вядучыя банкі і прадпрыемствы краіны, адзначаюць вельмі добрую падрыхтоўку нашых спецыялістаў. Усё гэта дзякуючы сістэмнаму двухбаковаму супрацоўніцтву з заказчыкамі кадраў, разам з якімі мы карэкціруем вучэбныя праграмы. Да таго ж вядзецца практыка-арыентаванае навучанне з першага курса.
Між іншым на факультэце эканомікі і фінансаў найбольшай папулярнасцю ў абітурыентаў карыстаюцца спецыяльнасці “Інжынерная эканоміка” і “Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі”, на якія, як правіла, паступаюць абітурыенты з больш высокімі баламі.
Источник: nastgaz.by