Для сотрудников и студентов
- Сотрудникам
- Студентам
- Выпускникам
- Поступающим
- Услуги
21 красавіка 2021 года СНДЛ “Спадчына” (кіраўнік М.В.Цуба) прымала ўдзел у адкрыцці выставы фотаздымкі 30-х гг. 20 ст. Пінска і яго ваколіц у музеі Беларускага Палесся. Дадзеную выставу падрыхтаваў адзін з кіраўнікоў гарадскога клуба “Пошук” Аляксандр Наварай, і яе можна расцэньваць як знакавую гісторыка-культурную падзею для ўсёй Піншчыны. Таму што з гэтых фотаздымкаў мы можам даведацца пра жыццё, побыт, самабытныя традыцыі паляшукоў, спрадвечнасці прыроды нашага краю. Выстава як наша спадчына дае нам унікальную магчымасць зазірнуць скрозь таўшчыню падзей у мінулую эпоху 1930х гг. і непрадузятым поглядам здзейсніць займальнае “падарожжа ў часе”. Дарэчы, выстава будзе працаваць да 12 мая.