Для сотрудников и студентов
- Сотрудникам
- Студентам
- Выпускникам
- Поступающим
- Услуги
Чаму быць вучоным — гэта каласальная праца і вялікая адказнасць, карэспандэнту “Настаўніцкай газеты” расказала Марыя Вараб’ёва, дацэнт кафедры біятэхналогіі, кандыдат біялагічных навук, старшыня савета маладых вучоных ПалесДУ і прадстаўнік СМВ пры Мінадукацыі.
— Марыя Міхайлаўна, у якім узросце ў вас праявілася цікавасць да навукі?
— Жывыя арганізмы цікавілі мяне з самага ранняга дзяцінства. Мама расказвала, што, будучы зусім маленькай дзяўчынкай, я пастаянна ў час дажджу разглядала амфібій у лужынах. Самае цікавае, што менавіта гэтая група жывёл стала маім першым аб’ектам даследавання, і ў 2014 годзе я абараніла магістарскую дысертацыю па вывучэнні іх відавой разнастайнасці, феналогіі і асаблівасцей размнажэння.
Падрабязней:nastgaz.by