Опубликовано пт, 2018-06-01 09:01 пользователем Glinskaia
Піншчына як складовая частка Палесся – край вельмі багатай гісторыі і культуры, самабытных звычаяў, песняў, сваеасаблівых народных промыслаў.
Сама непаўторнасць нашага краю патрабуе да сябе павышанай увагі. Самым жыццём, самым лёсам нам наканавана праводзіць навукова-даследчую працу гістарычнага, эканамічнага і асабліва краязнаўча-турыстычнага характару, каб на гэтай багатай спадчыне выхоўваць нашу студэнцкую моладзь.
Менавіта такога накірунку краязнаўчыя задачы вырашае створаная ў 2006 годзе студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя “Спадчына”.
СНДЛ “Спадчына” кафедры гiсторыка-культурнай спадчыны Палескага дзяржаўнага унiверсiтэта ажыццявіла і працягвае рэалізацыю шматлікіх навукова-краязнаўчых праектаў:
- Штогод у электроннай форме выходзіць этнаграфічны каляндар ”Родная старонка”.
- Кожны год 21 лютага праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя “Дню роднай мовы”.
- Распрацавана картасхема баёў Пінскага партызанскага злучэння з карнікамі і подзвіга братоў Цубаў.
- Створана картасхема турыстычных маршрутаў, звязанных з гісторыяй і культурнай спадчынай Пінска і Пінскага раёна.
- Прымаецца актыўны ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях.
- Адбываецца правядзенне тэматычных экскурсій.
- Аказваецца дапамога па краязнаўчай праблематыцы шматлікім установам горада Пінска.